Ужо амаль 600 тысяч беларусаў праз платформу "Голас" падтрымала патрабаванне Ціханоўскай да рэжыму Лукашэнкі распачаць перамовы аб мірным вырашэнні палітычнага крызісу.
Навошта трэба гэтае галасаванне праз інтэрнэт?
"У дзяржаве, якую захапіла арганізаваная злачынная групоўка, голас народа амаль не чутны. Таму мы сваімі сродкамі гэты голас падаем. І галасаванне на платформе "Голас" — гэта яшчэ адзін крок, каб паказаць, што нас шмат", — кажа "Белсату" Уладзімір Мацкевіч.
Як кажуць арганізатары, адной з мэтаў галасавання ёсць у тым ліку прадэманстраваць міжнароднай супольнасці, што прыхільнікаў перамен больш, чым прыхільнікаў Лукашэнкі.
"Лукашэнку можна толькі прымусіць да перамоў. Гэты прымус будзе эфектыўны, толькі калі будзе і міжнародны ціск звонку, і ціск грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны", — тлумачыць філосаф.
Гэта не проста апытанне, гэта грамадзянскае дзеянне кожнага беларуса, кажа Мацкевіч. Пры гэтым галасаванне — самая мінімальная і самая бяспечная форма супраціву дыктатуры.
Файл недоступен в архиве: 03.mp4
Миниатюра недоступна в архиве