Таццяна Вадалажская, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта (@dist_fly_uni ) — пра замацаванне рэжымам Лукашэнкі стану "надзвычайшчыны" ў заканадаўстве аб адукацыі :
Аптымізацыя і падпарадкаванне.
Так можна каротка сфармуляваць змены ў Кодэксе аб адукацыі. Хоць, як слушна зазначыла Тамара Мацкевіч (старшыня Таварыства беларускай школы. — Прым. рэд.), цяпер няма сэнсу неяк каментаваць і выпраўляць прынятае. Зменім усё разам — пасля перамогі. Гэта тычыцца непасрэдна адукацыі.
А вось адносная агульнай стратэгіі "таго боку" дзеля захавання ўлады — каментаваць варта.
У гэтым рэчышчы два яскравых моманты: абдзяржаўліванне дзяцей і "імёнаў".
І тое, і тое бачыцца як уласнасць дзяржавы. Толькі яна мае права вырашаць, што рабіць і як адукоўваць. Толькі яна мае права на словы "школа", "універсітэт", "коледж" і г.д.
Дзяцей забрярэм у палон, а на ідэі і словы пакладзем арышт.
Але гэта даўно ўжо не наша дзяржава і трэба жыць па сваіх правілах.