Переслано из: Барометр рэвалюцыі
✌️ "Барометр рэвалюцыі" # 37: Цярновым шляхам да агульнанацыянальнага дыялогу
На нашым баку барыкады варта адзначыць агучаныя гэтым тыдням ініцыятывы, накіраваныя на кансалідацыю пратэстнага руху, у іх ліку:
• прапановы метадолага Уладзіміра Мацкевіча на адрас дэмакратычных сілаў : 1) прыняць мемарандум аб згодзе і адзінстве; 2) зрабіць ад імя такіх прадстаўнічых ініцыятываў, як "Голас" і "Сход", зварот да дзеячага рэжыма з заклікам да перамоваў па вырашэнні палітычнага крызісу;
• ініцыятыва, агучаная Святланай Ціханоўскай, аб стварэнні платформы "Рабочы рух" ;
• а таксама прапанаваны кібер-партызанамі для абмеркавання "План перамогі" .
У сваю чаргу, з таго боку барыкады працягвае рабіцца ўсё насуперак вырашэнню палітычнага крызісу, робяцца захады, якія яшчэ больш паглыбляюць раскол у беларускім грамадстве: гэта і не спыняючыяся рэпрэсіі, гэта і прамая пагроза знішчыць усю грамадзянскую супольнасць краіны, гэта і намеры зачысціць падпарадкаваную дзяржаве інфармацыйную прастору і г.д.
Але альтэрнатывы перамовам і агульнанацыянальнаму дыялогу ўсё адно няма, калі хочам вырашыць сітуацыю мірным шляхам.
Метадолаг і сацыёлаг Таццяна Вадалажская аналізуе асноўныя падзеі, працэсы і трэнды беларускага палітычнага крызісу — у новым выпуску "Барометра рэвалюцыі" .
"Барометр рэвалюцыі" — гэта серыя рэфлексіўных развагаў пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.
#БарометрРеволюции #рэвалюцыя