Думаць Беларусь#3786

​​ Таццяна Вадалажская: [Без пераўсталявання дзяржавы не можа быць аніякай незалежнасці

](https://www.facebook.com/tvodol/posts/4208290002516620 )У верасні 2019 года пачалася кампанія ў абарону незалежнасці "Свежы вецер" .

Трыгерам сталі "дарожныя мапы" інтэграцыі.

Мэта і задума кампаніі была ў тым, што спыненне працы над мапамі праз галоснае "не" грамадзянаў павінна завяршыцца пераўсталяваннем беларускай дзяржавы .

Таму і медыяканалы зваліся Канстытуцыя.бел. Бо без пераўсталявання дзяржавы не можа быць аніякай незалежнасці.

Тады Уладзіміра Мацкевіча называлі алармістам і спрачаліся пра "гаранта нашай незалежнасці".

Але гарант нам усім паказаў, на што ён здольны.

"Дарожныя мапы" зноўку ўсплываюць. І сувязь паміж пераўсталяваннем улады і незалежнасцю цяпер відавочная. Толькі парадак задач, здаецца, памяняўся.

@methodology_by

Все посты канала