Думаць Беларусь#3818

Палітычныя цэнтры на выгнанні прапаноўваюць усё болей праектаў, якія стануць магчымыя толькі ў дэмакратычнай Беларусі. Гэта, напрыклад, планы НАУ ў сферы замежнай палітыкі, спартыўнай індустрыі, рэформа органаў унутраных спраў, стварэнне Камісіі народнай памяці і г.д.

Сэнс праектаў, якія будуць актуальныя толькі ў будучыні, тлумачыць "Белсату" філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч:

"Нічога з таго, што яны зараз напрацуюць, не застанецца, нават не спатрэбіцца, калі ўлада зменіцца. А вось тое, што гэтыя людзі будуць трохі дасведчаныя, трохі падрыхтаваныя — гэта добра. Дасведчаныя людзі і пэўная чалавечая вартасць — гэта адзінае, што можна вынесці з гэтых працаў".

@methodology_by @matskevich_u

Файл недоступен в архиве: 0001.mp4

Миниатюра недоступна в архиве

Все посты канала