Думаць Беларусь#3940

​​ Андрэй Ягораў: Беларускі рэжым прымае рашэнні ў стылі "бамбіць Варонеж"

Беларусь прыпыняе свой удзел у ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства" і прыпыняе дзеянне дамовы аб рэадмісіі, выпраўляе кіраўніка Прадстаўніцтва ЕС ў Брусэль "для кансультацый", абяцае далейшыя санкцыі.

Як моцна гэта ўдарыць па ЕС і як моцна — па самой Беларусі?

Палітолаг Андрэй Ягораў перакананы, што па ЕС гэта ніяк не можа ўдарыць, бо "Беларусь не так шмат унёскаў там рабіла", а з дамовы аб рэадмісіі "Беларусь атрымлівала значна больш, чым укладвала".

"Гэта рашэнні ў стылі таго, што ў Расеі называецца "бамбіць Варонеж", — тлумачыць "Белсату" палітолаг. — У Беларусі не так шмат інструментаў, каб паказаць сваю незадаволенасць сітуацыяй і штосьці зрабіць у адказ на санкцыі, якія былі ўведзеныя. Але сама сітуацыя эскалацыі, санкцый у адказ на санкцыі патрабуе чагосьці такога рашучага. І вось што яны могуць зрабіць: скасаваць дамову. У логіцы эфекту гэта даволі абсурднае дзеянне. Але ў логіцы развіцця агрэсіўнасці рыторыкі яно паказвае: "мы не здаемся".

Андрэй Ягораў мяркуе, што Беларусь можа ўводзіць і далейшыя "контрсанкцыі", як то абмежаванне дзейнасці кампаній з замежным капіталам або прыпыненне транзіту для еўрапейскіх кампаній, бо цяпер мае месца "вар’яцкая творчая сітуацыя".

@methodology_by

Все посты канала