Думаць Беларусь#3945

Переслано из: ГУРНЕВІЧ

Як Еўрасаюз паляпшае якасць жыцця беларусаў, а беларусы могуць пра гэта і не ведаць

На здымках Полацк і Іўе, і нябачныя сродкі ЕС. На праект "Гарсвятло" у рамках "Усходняга партнёрства" Еўрасаюз падараваў Беларусі 1,3 мільёна еўра. "Аблічча вячэрняга горада змянілася да непазнавальнасці", - пісала летась "Саўбелка". За еўрагрошы ў Полацку ўсталявалі больш за 1,9 тысячы сьвятлодыёдных свяцільнікаў, абноўленае асвятленьне атрымалі звыш 30 цэнтральных вуліц горада.

У Іўі на аднаўленне школы-інтэрнату на 800 месцаў ЕС даў Беларусі 768 тысяч еўра. У будынку зрабілі цеплаізаляцыю, замянілі вокны, дзьверы, трубы, сістэму вентыляцыі і асвятленьня на энэргазберагальнае. Таксама ўсталявалі сонечныя батарэі для падагрэву вады.

За грошы, атрыманыя дзякуючы "УП", аднаўлялі масты, дарогі, водаканалы. За 6 год беларускія навукоўцы атрымалі ад ЕЗ амаль 7 мільёнаў еўра. Сярод атрымальнікаў дапамогі — Акадэмія кіравання пра прэзідэнце.

Пішу пра тое , што давала гэта праграма (ад якой адмовілася хунта) беларусам.

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала