Думаць Беларусь#4005

Андрей Ягораў: Рэжым можа помсціць за ўздым 2020 года

Палітолаг і метадолаг Андрей Ягораў у эфіры "Беларускага Радыё Рацыя" распавёў, чаму грамадзянская супольнасць падвергнулася атацы і чаму Уладзімір Мацкевіч стаіць асобна ў гэтым шэрагу.

— З працэсуальнага пункту гледжання да Уладзіміра Мацкевіча абраная мера "ўтрыманне пад вартай". Гэта азначае, што ён пераведзены ў СІЗА і яшчэ 10 дзён можа сядзець без прад’яўлення абвінавачвання, у сувязі з новымі папраўкамі ў кодэкс можна такія рэчы таксама рабіць.

— Чаму прыйшлі па прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці?

— Атака на грамадзянскую супольнасць, якая зроблена, кіруецца логікай падрыву інфраструктуры свабодных грамадзян. Рэжым хоча зніштожыць грамадскі сектар Беларусі, таму што бачыць у ім пагрозу ў каштоўнасна іншых падставах выхавання беларускіх грамадзян, як нейкую інфраструктуру, куды чалавек можа прыйсці і пабачыць, што такое свабода, што такое грамадская дзейнасць, што такое вольны чалавек. І вось прастора грамадскіх арганізацый выхоўвае такога кшталту людзей.

Імкнучыся замацаваць сваю ўладу яшчэ на сярэднетэрміновую перспектыву, а не толькі зараз, пагасіўшы пратэсты, рэжым атакуе ўсё, што можа падрываць яго ўладу, а гэта грамадскі сектар. Гэта адна версія, а іншая — можна прымаць за чыстую манету тое, што яны там самі кажуць: гэта помста, яны сапраўды могуць верыць у тое, што грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі, адыгралі ролю ў пачатку беларускай рэвалюцыі. Яны думаюць, што "каляровыя рэвалюцыі" арганізуюцца грамадскімі арганізацыямі, у іх ляжаць, магчыма, нейкія расейскія метадычкі, там гэта напісана, і яны пачынаюць адпаведным чынам рэагаваць, помсцячы за ўздым 2020 года.

Але Уладзімір Мацкевіч тут стаіць асобна, таму што і самога Мацкевіча, і "ЕўраБеларусь" у прынцыпе атакавалі асобна ад усіх астатніх арганізацый, у асобны дзень, асобным парадкам — гэта гаворыць пра тое, што гэта асобны кластэр, у які выдзелены гэтыя людзі і Уладзімір Мацкевіч таксама.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным файле👇🏿

Все посты канала