Думаць Беларусь#4142

Переслано из: Distant: Лятучы ўніверсітэт

Лятучы запрашае да вывучэння курса “Гульня ў культуры, мысленні і практыцы” у фармаце групавых дыскусій.
‼️ Прыём заявак да 17 кастрычніка.
‼️ Пачатак 21 кастрычніка.

Гэты адукацыйны фармат мы распачалі нядаўна і цяпер група, што вывучае курс пра грамадзянскую супольнасць, ужо ўпэўненна рухаецца да завяршэння. Прапануем наступны курс, вывучэнне якога будзе ісці ў фармаце: групавога дыскусійнага саманавучання.

Курс “Гульня ў культуры, мысленні і практыцы” (У.Мацкевіч, Т.Вадалажская) прапануе разабрацца ў разнастайных падыходах да гульні і з самой сутнасцю “чалавека гуляючага” (Homo Ludens). Аўтары сцьвяржаюць, што сучаснасць і новыя выклікі звязаныя менавіта з гульнявой карцінай свету і ладам дзеяння.

Курс дазволіць пазнаеміцца з самымі рознымі стасункамі гульні з тэатрам, адукацыяй, матэматыкай ці рашэннем сацыяльных праблемаў.
Курс існуе ў відэафармаце, але мы прапануем аб’яднацца ў групу і прайсці яго супольна.
Падрабязнасці па спасылцы:
https://bit.ly/3BswtWi

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала