Переслано из: ZUBR
На думку беларускіх метадолагаў
, "рэферэндум", што мае адбыцца ў Беларусі, патрабуе нашага стаўлення.
Гэтае стаўленне мусіць быць адназначным, агульным і выказаным публічна.
Выказаць яго трэба настолькі гучна і значна, каб гэтае стаўленне зрабілася ключавым момантам у вырашэнні палітычнага крызісу.
Але гэтага стаўлення цяпер пакуль няма.
Ініцыятывы "Зубр", "Сумленныя людзі" і "Голас" арыентаваныя на "пратэстнае галасаванне".
Як яно можа адбыцца менавіта як пратэстнае? Як яму зрабіцца такім, каб яго нельга было перакруціць?
Трэба прыняць устаноўку:
• Мы ідзем не на "рэферэндум", мы выказваем ВОТУМ НЕДАВЕРУ.
• Кампанія "Вотум недаверу" павінна адбывацца не толькі ў дзень "рэферэндуму" і не толькі ў рамках галасавання. Дзень "рэферэндуму" можа зрабіцца толькі ключавым момантам для далейшых дзеянняў.
• Мабілізацыя ў рамках "рэферэндуму" павінна стаць аргументам для прымусу да наступнага кроку. Значыць, мусіць быць план гэтага прымусу.
• Палітычныя суб'екты мусяць быць гатовымі ўзяць на сябе адказнасць да гэтага прымусу.
Гэта азначае, што дзейнічаць неабходна ўжо зараз. Разгортваць кампанію па фарміраванні адназначнага стаўлення да падзеі. Шукаць і ствараць розныя фарматы, каб выказаць ВОТУМ НЕДАВЕРУ.
Раздзяляючы пазіцыю з ініцыятывамі “Чэсныя людзі” і “Голас” пра нелегітымнасць рэферэндуму, які можа адбыцца бліжэйшым часам, каманда ZUBR адзначае: першапачатковая і галоўная мэта платформы zubr.in — непрадузятая і аб’ектыўная фіксацыя электаральных працэсаў.
Незалежнае назіранне — неабходны элемент любога выбарчага мерапрыемства, які дазваляе максімальна аб’ектыўна адлюстраваць яго ход і вынікі.
У сітуацыі, што склалася ў Беларусі, назіранне падчас “рэферэндуму” бачыцца тым болей актуальным. Фармат незалежнага назірання — гэта магчымасць і сродак адсачыць і зафіксаваць вотум недаверу грамадзян, калі такі будзе выказаны.
@zubr_in
#zubr
#выборы #наблюдение
#выбары #назіранне