Таццяна Вадалажская нагадвае, што заўтра, 17 кастрычніка, заканчваецца набор у групу па вывучэнні анлайн-курса "Гульня ў культуры, мысленні і практыцы" :
"У апошнім лісце Уладзімір Мацкевіч распавёў, што вяртаецца да тэмы гульні. Кажа, вось-вось намацае адказ на важныя пытанні.
Таму, каб не прыйшлося шмат "даганяць", бярыце вывучаць тое, што ўжо ёсць.
Колькі часу таму мы ў Лятучым распачалі новы адукацыйны фармат.
На базе відэакурсаў, што выкладзеныя на Дыстанцыйнай платформе Лятучага, ствараюцца групы.
Групы "праходзяць" курсы самастойна, абмяркоўваючы і дапамагаючы адзін аднаму зразумець змест.
Без лектара ці выкладчыка, але ёсць мадэратары, якія не перашкаджаюць.
Вось дайшла чарга і да нашага з Уладзімірам Мацкевічам курса пра гульню.
Каму цікава — далучайцеся!
Я б таксама далучылася, але мне нельга :)
"Прыйду" толькі напрыканцы, каб абмеркаваць тое, што надумаюць у сваіх эсэ ўдзельнікі".
Больш падрабязнасцяў тут:
👉 https://fly-uni.org/novosti/kursa-pra-gulnju/
Фотография недоступна в архиве