Думаць Беларусь#4176

​ Таццяна Вадалажская: [Пра "злітыя дадзеныя"

](https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=4756643491014599&id=100000069865962 )Больш падрабязнасцяў, пра што размова: [У інтэрнэт "злілі" закрытыя дадзеныя апытанняў у Беларусі для МЗС Расіі

](https://euroradio.by/u-internet-zlili-zakrytyya-dadzenyya-apytannyau-u-belarusi-dlya-mzs-rasii )Ці магло быць праведзена рэальнае даследаванне без акрэдытацый, падпольна?

Малаверагодна было зрабіць гэта звычайным метадам пакватэрнай ці нават тэлефоннай апытанкі. Але праз анлайн-панэлі — так, магчыма.

Ці могуць быць такія лічбы? І што яны значаць?

Яны дэманструюць карціну досыць блізкую да той, што атрымліваецца ў даследаваннях Chatham House. Прынамсі, пра адчуванне пагрозы эканамічнага крызісу і патрэбу ў рэформах эканомікі, пра актуальнасць перамоваў паміж "уладай і апазіцыяй".

Таксама (калі не надаваць значэнне дакладным лічбам, бо пытанні розныя, але заўважыць агульную тэндэнцыю можна) мы бачым даволі высокія рэйтынгі палітыкаў "новай хвалі" і нежаданне "Саюзнай дзяржавы".

Агулам можна сказаць, што гэтыя дадзеныя дэманструюць, што беларускае грамадства і беларуская дзяржава разыходзяцца як у ацэнках актуальнага моманту, так і ў планах на будучыню.

Для Расеі (і іншых знешніх суб’ектаў) гэта сведчыць пра тое, што грамадзяне маюць сваю пазіцыю, і гэта пазіцыя ўстойлівая, масавая і не можа быць ігнаравана тымі, хто мае нейкія намеры ўступаць у адносіны з Беларуссю.

Відавочная таксама "разідэнтыфікацыя" рэжыма і грамадства. Пра гэта беларусы ведаюць не з даследаванняў, а з уласнага адчування і разумення.

Навошта гэтыя дадзеныя з’явіліся, ці што можа даць гэты "зліў"?

Не буду будаваць канспіралагічныя тэорыі пра "навошта". Яны з’явіліся ў публічнай прасторы і сталі фактам (незалежна ад іх прыроды). Гэты факт дае падставы знешнім гульцам абапірацца на іх як на аргумент у перамовах ці гандлі з рэжымам. Маўляў, не так у вас усё схоплена. І прапаноўваць свае схемы "вырашэння праблемы".

@methodology_by

Все посты канала