Думаць Беларусь#4194

​ ⚠️ 3-га лістапада (серада), 20:00 — праграма "Што гэта было?" (выпуск 2-гі): ["Ноч растраляных паэтаў" і гістарычныя паралелі. Ці трэба "перапісваць гісторыю"?

](https://fb.me/e/2a8toQiky )Упершыню "Ноч растраляных паэтаў" была праведзена ў Курапатах у 1988 годзе. Сёлета акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ахапіла дзясяткі гарадоў па ўсім свеце: ад Сан-Францыска да Шчэньджэня, ад Сальвадора да Осла. Але правесці традыцыйную акцыю ў саміх Курапатах у сённяшніх беларускіх умовах аказалася немагчыма.

• Як змяняліся ў масавай свядомасці і нацыянальнай памяці месца і значэнне даты 29-30 кастрычніка, калі за адну ноч былі растраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі?

• Ці слушна праводзіць паралелі паміж сталінскім тэрорам і масавымі рэпрэсіямі, што зазнала беларускае грамадства ў цяперашні час?

• Да чаго можа прывесці адкрыццё архіваў, навуковыя даследаванні рэпрэсій 1930-х гадоў, якія праблемы і канфлікты гэта можа спарадзіць?

Гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры прагарамы "Што гэта было?" каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская абмяркуе з кандыдатам гістарычных навук, прафесарам ЕГУ, запрошаным прафесарам Гісэнскага ўніверсітэта Ірынай Раманавай.

Глядзіце размову ў сераду, 3-га лістапада, у 20:00 — на YouTube-канале "Барометр рэвалюцыі" .

Задавайце свае пытанні, далучайцеся да абмеркавання!

Уладзімір Мацкевіч : #философ_в_тюрьме

@methodology_by

Все посты канала