Таццяна Вадалажская: Пра чарговае "маштабнае сацыялагічнае даследаванне", або "Голас" па-рэжымаўскі
Учора СМІ паведамлі, што ўлады збіраюцца правесці яшчэ адно "маштабнае сацыялагічнае даследаванне" — "пра новую Канстытуцыю і вапшчэ".
Канешне, ім трэба ж неяк падмацаваць вынікі рэферэндума, які яшчэ і не абвешчаны, а ўжо ніхто не верыць у ягоныя лічбы. Дык яны вырашылі падмацаваць нейкай альтэрнатыўнай паралельнай платформай.
Перанялі вопыт. Усё ж "Голас" іх уразіў.
Так яны не могуць, але хоць як. Дакладна ж будуць апеляваць: калі вы не верыце нашым вынікам рэферэндума, дык вось жа — даследаванне. Навука!
І вось цікава: што да чаго яны будуць падганяць?
А калі сур'ёзна, то нават гэтая ўлада, нават у цяперашнім сваім стане, але турбуецца за праяўленае грамадскае меркаванне.
І нібыта падказвае нам, што рабіць.
Пазіцыя пра злачыннасць і неспраўднасць новай Канстытуцыі павінна гучаць з кожнага праса.
Фотография недоступна в архиве