⚠️ 8 снежня (серада), 20:00 — праграма "Што гэта было?" (выпуск 7-ы): ["Карнавалізацыя пратэсту: стратэгія ці псіхатэрапія?"
](https://youtu.be/9eb1jTwyaSs )Пратэстны рух лета-восені 2020 года вельмі хутка сталі параўноўваць з карнавалам. Дэсакралізацыя ўлады і супрацьпастаўленне ўсяму "афіцыйнаму", высмейванне таго, што яшчэ ўчора было недатыкальным, крэатыў, сатыра і самавыяўленне...
• Ці змянілася ў выніку нешта ў беларускай рэальнасці?
• Чаму пратэст пайшоў шляхам карнавалізацыі?
• Ці звязана гэта з асаблівасцямі беларускай сітуацыі альбо карнавал увогуле становіцца найбольш адэкватнай формай грамадскага пратэсту ў эпоху "постпалітыкі"?
• Ці можа карнавалізацыя пратэсту стаць стратэгіяй дасягнення палітычных мэтаў альбо сёння мы можам разлічваць толькі на псіхатэрапеўтычныя эфекты?
Гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры праграмы "Што гэта было?" абмяркуюць праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская і сацыёлаг, старшы эксперт Цэнтра новых ідэй, праграмны дырэктар Беларускай акадэміі Генадзь Коршунаў.
Далучайцеся да эфіру ў сераду, 8 снежня, у 20:00 — на YouTube-канале "Што гэта было? Абмяркоўваем толькі важнае" !
Задавайце свае пытанні, далучайцеся да абмеркавання!
Кампанія салідарнасці з Уладзімірам Мацкевічам : #философ_в_тюрьме*.*