Думаць Беларусь#4307

Лізавету Матвееву, адваката Уладзіміра Мацкевіча, пазбавілі ліцэнзіі.

Лізавету Матвееву выключылі з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў (МГКА) нібыта за тое, што яна здзейсніла дысцыплінарны праступак, паведамляе @viasna96 .

Апроч Уладзіміра Мацкевіча, Лізавета з’яўлялася абаронцам журналістаў Генадзя Мажэйкі і Ірыны Слаўнікавай, галоўнага інжынера ТUТ.ВY Алы Лапатка. Таксама яна павінна была стаць абаронцам затрыманага ўчора блогера Паўла Вінаградава.

Нагадаем, у жніўні ліцэнзіі быў пазбаўлены папярэдні адвакат Мацкевіча Дзмітрый Лазавік.

#философ_в_тюрьме

@methodology_by

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала