Думаць Беларусь

Архив по 22 ноября 2022 года. Сначала новые посты.

4415 постов · страница 131 из 148

Думаць Беларусь#555

Таццяна Вадалажская — пра альбом "Колер Беларусі" — апошнюю працу Міхала Анемпадыстава, сродкі на перавыданне якога зараз збіраюцца праз краўдфандынгавую кампанію :

"У гэтай кнізе Міхал спрабаваў сябе і як даследчык. Адносіўся да гэтага дужа сур'ёзна і закопваўся ў гістарычны і культурны матэрыял.

Але і ў гэтым расповедзе пра колеры тырчаць вушы заўсёднага Міхала, што распавядае бясконцыя гісторыі.

З гэтай нагоды. Вось "мае" топ-5 Міхалавых гісторый:

• Пра сябраў Міхала — Клавса і Каймара

• Пра замежных журналістаў, Бартосіка і паездку ў Віцебск

• Пра стварэнне часопіса "Унія" з Ірынай Дубянецкай

• Пра паездку на Блакітныя вазёры да Ірыны Сухій

• Нізка гісторый пра войска

Іх можна было слухаць бясконца з трымценнем чакаючы знаёмых паваротаў сюжэта".

Думаць Беларусь#554

​​ 21 сакавіка — уручэнне літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча

Сёлета прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра будзе ўручаная ў дзень нараджэння яе патрона Францішка Багушэвіча. Прэмія ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

#Лятучы

Думаць Беларусь#546

​​ Блог Владимира Мацкевича — на сайте Летучего университета.

Методология для философов:

Часть 10.2: Идеальный план

Читайте также:

• Часть 1: Издалека, почти с начала
• Часть 2: Проблема объекта
• Часть 3: Проблема мышления как объекта познания и практического отношения
• Часть 4: Кто мыслит?
• Часть 5: Интеллектуальная ситуация ХХ века
• Часть 6: Состав, структура, система в картине мира на табло сознания в позиции, работающей с объектами № 3
• Часть 7: Семиотика и логика в построении картин мира
• Часть 8.1: Семантика и семиотика языка схем
• Часть 8.2: От онтологических схем к организационно-деятельностным
• Часть 8.3.1: В поиске отсутствующих полноты и завершенности
• Часть 8.3.2: В поиске отсутствующих полноты и завершенности
• Часть 9: Конфигуратор
• Часть 10.1: Идеальный план

#Лятучы

Думаць Беларусь#545

​​ 16 сакавіка ў Мінску — прэзентацыя кнігі "Прамоўленая гісторыя. XX ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі"

Першая прэзентацыя кнігі Вольгі Івановай (навуковы рэдактар — Алесь Смалянчук), якая была выдадзена на сродкі, сабраныя з дапамогай краўдфандынгу, адбудзецца на сустрэчы Клуба вуснага гісторыка.

#Лятучы

Думаць Беларусь#543

​​ Долгожданное продолжение философско-методологического сериала от Владимира Мацкевича. В "новом сезоне" — генезис и структура идеального плана.

Методология для философов:

Часть 10.1: Идеальный план

Читайте также:

• Часть 1: Издалека, почти с начала
• Часть 2: Проблема объекта
• Часть 3: Проблема мышления как объекта познания и практического отношения
• Часть 4: Кто мыслит?
• Часть 5: Интеллектуальная ситуация ХХ века
• Часть 6: Состав, структура, система в картине мира на табло сознания в позиции, работающей с объектами № 3
• Часть 7: Семиотика и логика в построении картин мира
• Часть 8.1: Семантика и семиотика языка схем
• Часть 8.2: От онтологических схем к организационно-деятельностным
• Часть 8.3.1: В поиске отсутствующих полноты и завершенности
• Часть 8.3.2: В поиске отсутствующих полноты и завершенности
• Часть 9: Конфигуратор

#Лятучы

Думаць Беларусь#541

​​ Кампанія па перавыданні апошняй кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"

Усе, хто хацеў набыць гэты шыкоўны дызайнерскі альбом, які, на вялікі жаль, стаў апошняй працай выбітнага беларускага мастака, даследчыка, дызайнера Міхала Анемпадыстава — цяпер маюць такую магчымасць. Далучайцеся да кампаніі, замаўляйце кнігу, дзяліцеся інфармацыяй, каб перавыданне адбылося!

#Лятучы

Думаць Беларусь#538

​​ На фота — новы склад Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (злева—направа):

• Улад Вялічка, Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", старшыня Каардынацыйнага камітэта БНП;
• Крысціна Рыхтэр, Youth Labor Rights;
• Макс Дзмітрыеў, "Некст Стоп — Нью Лайф";
• Віталь Васількоў, Асамблея НДА Беларусі;
• Алег Гулак, Беларускі Хельсінскі камітэт;
• Ірына Сухій, Таварыства "Зялёная сетка";
• Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

#EaPcivilsociety

Думаць Беларусь#530

​​ 15 сакавіка ў Мінску — прэзентацыя беларускамоўнага выдання кнігі Марціна Полака "Затушаваныя краявіды" .

Кніга Марціна Полака — гэта выдатны ўзор літаратуры факту з элементамі рэпартажу, вуснае гісторыі і гісторыі штодзённасці. У Беларусі мы добра ведаем гэты жанр па творах Алеся Адамовіча і Святланы Алексіевіч. Толькі што аўтарская перспектыва тут яшчэ больш бескампрамісная да ўсіх праяў хлусні і прапаганды.

#Лятучы

Думаць Беларусь#528

"Чатыры ўрады БНР у 1918-1920 гадах"

Ужо хутка мы будзем адзначаць 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці БНР! Сайт Лятучага ўніверсітэта прапануе ўзгадаць змест публічнай лекцыі польскай даследчыцы Дароты Міхалюк, якая адбылася ў снежні 2014 года ў межах цыкла лекцый "Urbi et Orbi" .

Ці маглі ўрады БНР разлічваць на міжнароднае прызнанне і падтрымку суседніх краін? Якія захады рабіліся, каб здабыць прызнанне міжнароднай супольнасці de facto і de jure? Якія краіны і ў якой форме аказалі падтрымку БНР? Ці былі ў БНР шанцы рэалізавацца як самастойнай дзяржаве ў тагачаснай знешнепалітычнай сітуацыі? Якую палітыку праводзіў кожны з чатырох урадаў БНР, і якія поспехі і паразы мелі месца ў іх дзейнасці? Якую ролю адыгралі разрозненасць і ўнутраныя канфлікты ў нацыянальным беларускім руху? Якія вынікі дзейнасці чатырох урадаў БНР ў 1918-1920 гадах былі станоўчымі для далейшага развіцця Беларусі — пра гэтыя пытанні разважае ў сваёй лекцыі Дарота Міхалюк.

#Лятучы #video #Архив

Думаць Беларусь#527

​​ ​​ ​​ Социологический натурализм, социальный типологизм и прочие "беды" беларусской аналитики

Павел Барковский опубликовал на сайте "Наше мнение" завершающую часть своего критического обзора статьи Владимира Мацкевича "Глобальное потепление после холодной войны" .

Смотрите предыдущие эпизоды дискуссии:

• Павел Барковский: Ответ Мацкевичу. Глобальное противостояние в недоглобальном мире

• Владимир Мацкевич: Ответ Барковскому. Как беларусам стать самими собой

• Павел Барковский: Так каковы же наши цели? Общество псевдо-инноваций, или дивный "новый" мир беларусского реформизма

#дискуссии #СМИ