23 лістапада (чацвер) — глядзіце стрым-праграму "Гарызонт падзей. Як з гледача стварыць грамадзяніна" на Blog Tv Trixter . Пачатак анлайн-трансляцыі — а 17 гадзіне.
Толькі адгрымеў афіцыёзны "Лістапад", а ўжо ў снежні мінчукоў і гасцей сталіцы чакае фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus .
Ці здольна мастацтва пераўтварыць нас з савецкіх падданных у сучасных грамадзян? І чаму беларусаў павінны хваляваць школы ў Афрыцы?
Вядучая праграмы Аксана Шэлест абмяркуе гэтыя ды іншыя пытанні з Алінай Радачынскай, сузаснавальніцай фестывалю WATCH DOCS Belarus, і Леанідам Каліценем, прадзюсарам праекта "Сваё кіно".
#Trixter