Гэтымі выходнымі ў Мінску праходзіць канферэнцыя "Нацыянальны ўніверсітэт у XXI стагоддзі: місія і выклікі" , якую арганізавалі ТБМ і Аргкамітэт універсітэта "Альбарутэнія".
На канференцыі прысутнічаюць таксама і прадстаўнікі Лятучага ўніверсітэта , з пазіцыяй якіх можна будзе ў хуткім часе азнаёміцца і тут.
А пакуль колькі публікацый у СМІ пра першы дзень працы канферэнцыі:
• Радыё "Свабода": "Нацыянальны ўніверсітэт у XXI стагоддзі": навуковая грамадскасць абмяркоўвае стварэнне беларускамоўнай ВНУ ;
• "Радыё Рацыя": У Мінску абмяркоўваюць стварэнне Нацыянальнага ўніверсітэта ;
• "Белсат": Без гэтай установы Беларусь нельга лічыць самастойнаю дзяржаваю .
#СМИ