22-24 снежня — навуковае падарожжа "Пад Каляды — у Літву ўздоўж Нёмана"
Адукацыйны праект "Навуковыя падарожжы" запрашае ўсіх ахвотных выправіцца пад Каляды ў новую вандроўку — гэтым разам па літоўскім Панямонні. Шлях пройдзе па маршруце: Мінск—Гродна—Друскенікі—Мерач (Мяркіне)—Коўна—Вільня—Мінск.
Вядоўцы навуковага падарожжа:
• Сяргей Харэўскі, мастак, мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры і беларускі літаратар;
• Русціс Камунтавічус, доктар гісторыі, дырэктар Інстытута ВКЛ (Універсітэт Вітаўта Вялікага) (Коўна, Літва).