Дзеяполе

Думаць Беларусь#248

​​ Глядзіце відэазапіс першага пасяджэння ўніверсітэцкага семінара АРКА (анталогія, рэфлексія, культурная аналітыка) ад 14 лістапада.

Тэмай сустрэчы была: "Нараджэнне беларускага арыенталізму з... духу паэзіі".

Запрошаным госцем стаў філосаф, лінгвіст, санскрытолаг, перакладчык, паэт Міхаіл Баярын. Вядоўцамі пасяджэння былі філосафы Ігар Бабкоў і Уладзімір Мацкевіч.

Больш падрабязнасцей пра семінар і тэму першага пасяджэння чытайце на сайце Лятучага ўніверсітэта .

P.S. Заўтра, 28 лістапада, адбудзецца другое пасяджэнне семінара па тэме: "Разгубленая Еўропа?" . У якасці запрошанага госця выступіць Улад Вялічка, генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", у 2010—2011 і 2016—2017 гадах — старшыня Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

#Лятучы #video

Все посты канала