Дзеяполе

Думаць Беларусь#295

​​ На дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіўся яшчэ адзін анлайн-курс — "Прамоўленая гісторыя Беларусі XX стагоддзя" .

Гэты курс створаны ў партнёрстве з Беларускім архівам вуснай гісторыі і спалучае ў сабе разгляд самаго паняцця вуснай гісторыі з канкрэтнымі вынікамі вуснагістарычных даследаванняў.

Аўтары курса:

• Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук;

• Вольга Іванова — гісторык, архівазнаўца, кандыдат гістарычных навук;

• Андрэй Мастыка — магістр гісторыі, каардынатар праекта "Беларускі архіў вуснай гісторыі" (МГА "Гісторыка").

#Лятучы #video

Все посты канала