17 снежня ў Мінску — Нядзеля спадчыны
У нядзелю, 17 снежня, у Мінску нас чакае цэлы дзень, насычаны рознымі падзеямі, знітаванымі пытаннем спадчыны і праблем працы з ёй у сучасных умовах:
• Прэзентацыя кнігі Сцяпана Стурэйкі "Неспакойныя камяні. 9 эсэ для новага разумення архітэктурнай спадчыны" (Гродна, 2017);
• Паказ фільма Ціма Слэйда "Зруйнаваная памяць" — у межах фестывалю дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus ;
• І адразу па заканчэнні фільма "Зруйнаваная памяць" — дыскусія "Героі беларускай архітэктурнай спадчыны", якая арганізаваная сумесна з Беларускім камітэтам ICOMOS і з’яўляецца лагічным працягам дакументальнай кінастужкі.
#Лятучы