20 снежня ў Мінску — публічная дыскусыя "Аўтарытарызм сёння" , прымеркаваная да 45-годдзя з дня нараджэння палітолага Віталя Сіліцкага (1972—2011), ягонай інтэлектуальнай спадчыны і ідэй апошняй кнігі "Доўгая дарога ад тыраніі".
Выступоўцы: Пятро Рудкоўскі (BISS), Уладзімір Мацкевіч (EuroBelarus.info), Алесь Лагвінец ("Дзея"). Мадэратар — Валер Булгакаў (часопіс "ARCHE").
Дыскусыя пройдзе на пляцоўцы Press Club Belarus. Мерапрыемства арганізаванае пры падтрымцы Грамадскага руху "Дзея" і Students For Liberty Belarus. Уваход па папярэдняй рэгістрацыі.