Дзеяполе

Думаць Беларусь#323

​​ У мінулую нядзелю, 17 снежня, у Мінску адбыўся шэраг падзей, знітаваных пытаннем спадчыны і праблем працы з ёй у сучасных умовах.

Пачалося з прэзентацыі кнігі культурнага антраполага, доктара гуманітарных навук Сцяпана Стурэйкі "Неспакойныя камяні. 9 эсэ для новага разумення архітэктурнай спадчыны" (Гродна, 2017).

А пасля ў кінатэатры "Мір" усе ахвотныя мелі магчымасць у межах фестывалю дакументальнага кіно Watch Docs Belarus паглядзець фільм "Зруйнаваная памяць", а таксама паўдзельнічаць у дыскусіі "Героі беларускай архітэктурнай спадчыны", арганізаванай сумесна з Беларускім камітэтам ICOMOS.

Глядзіце на сайце Лятучага ўніверсітэта фотасправаздачу:

"Нядзеля спадчыны" прайшла ў Мінску

#Лятучы

Все посты канала