Добрага позняга вечара!
Глядзіце "Размову Мацкевіча" — з Паўлюком Быкоўскім: Бунт на каленях, недапартыя "Белая Русь" і выбрыкі "калгасніка". Навошта нам мясцовыя выбары?
Заўтра — 20 кастрычніка, пятніца — апошні дзень, калі можна зарэгістравацца для ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі "Вайна як idée fixe нашай сучаснасці: гуманітарыі асэнсоўваюць актуальную сітуацыю ў рэгіёне" , якая пройдзе 28-29 кастрычніка ў Мінску.