❗ Заўтра, 25 кастрычніка ў сераду, адбудзецца трэцяе спатканне з намінантамі прэміі Гедройца-2017.
Знаёмімся, дзякуючы Blog Tv Trixter , у межах праграмы "Віно са спецыямі: цынамон" — са Змітром Бартосікам, Валерам Гапеевым, Аляксеем Талстовым ды з іх творамі.
Сустракаемся ў 19.00 адразу ў двух фарматах:
🔸 афлайн — у кнігарні "ЛогвінаЎ" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!
🔹 анлайн — гледзячы трансляцыю на YouTube . Нагадваем, там можна пакінуць пытанні да гасцей праграмы.
Гэта апошняя сустрэча з прэтэндэнтамі на галоўную літаратурную прэмію Беларусі, якая будзе ўручана праз некалькі дзён.
Відэазапіс папярэдніх сустрэч можна паглядзець на YouTube-канале Blog Tv Trixter . #Trixter