Генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка накіраваў ліст падзякі ўдзельнікам Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, а таксама ўдзельнікам беларускай дэлегацыі, што бралі ўдзел у працы штогадовай асамблеі Форума, якая гэтым разам праходзіла ў Таліне (Эстонія).
Нагадаем, Улад Вялічка папярэднія два гады выконваў абавязкі нацыянальнага каардынатара Форума па Беларусі, а ў 2016-2017 годзе паўторна займаў пасаду сустаршыні Форума.
Падчас талінскага Форума ўдзельнікі беларускай дэлегацыі, згодна рэгламенту БНП, абралі новага нацыянальнага каардынатара — ім стаў Мікалай Кванціліані.
📣 Чат для зваротнай сувязі #eapcivilsociety