Дзеяполе

Думаць Беларусь#1002

Нам патрэбныя аналітыкі!

Лятучаму ўніверсітэту для працы ў міжнародным праекце патрэбныя аналітыкі.

Праект накіраваны на аналіз палітычных умоў і прававога рэгулявання ў галіне тэхналогій размеркаванага рэестра і крыптавалют у розных краінах свету.

Што мы можам прапанаваць?

• Цікавую задачу ў перадавой вобласці сусветных трансфармацый;

• Жывы і разнастайны калектыў удзельнікаў;

• Гнуткі працоўны графік;

• Здзельную аплату працы;

• Перспектывы доўгатэрміновага найму і добрую зарплату пры развіцці праекта.

Хто нам патрэбны?

• Юрысты, палітолагі, сацыёлагі, людзі з падрыхтоўкай у галіне гуманітарных і сацыяльных навук;

• Людзі з развітымі аналітычнымі здольнасцямі;

• Людзі, якія ўмеюць пісаць аналітычныя тэксты або жадаючыя паспрабаваць сябе ў гэтай вобласці (пры дастатковай матывацыі — мы дапаможам і навучым!).

• Веданне замежных моў: англійская мова на ўзроўні чытання і разумення тэкстаў — неабходна; усе іншыя мовы — кітайская, французская, іспанская, японская і г.д. — будуць выдатным дадаткам.

Калі такая прапанова вам цікава, то дасылайце вашыя CV на адрас электроннай пошты: a.yahorau@gmail.com .

Будзе цікава!

Але! Спяшаецеся! Колькасць вакансій абмежаваная!

Все посты канала