Дзеяполе

Думаць Беларусь#1063

​​ Беларускі Калегіюм абвесціў набор на 2018/2019 навучальны год

Прапануецца навучанне па чатырох спецыялізацыях:

• Філасофія/літаратура. У аснове — творчая майстэрня Валянціна Акудовіча "Тэорыя і практыка пісьма";

• Інтэлектуальныя гісторыі Усходняй Еўропы. У аснове — семінар Ігара Бабкова "Гісторыя беларускай думкі";

• Параўнальныя даследаванні цывілізацый. У аснове — семінар Ірыны Дубянецкай "Культурныя коды цывілізацыі Захаду";

• Культурная аналітыка. У аснове — аўтарскі семінар Максіма Жбанкова "Вербальны дызайн культурнага тэксту".

Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка 2018 года. Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя.

Пачатак заняткаў — з лістапада 2018 года. Навучанне бясплатнае.

Все посты канала