26-27 кастрычніка ў Клайпедзе — Першы Грамадскі форум Літвы і Беларусі "Што нас аб’ядноўвае?"
Літва і Беларусь — гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя агульнай гісторыі, аб’ядноўваюць шырокамаштабныя эканамічныя і культурныя сувязі.
Многае паказвае, што грамадскія і міждзяржаўныя адносіны мусяць быць выдатнымі, але гэта не так.
На жаль, існуючыя праблемы сталі дамінаваць у двухбаковых стасунках. Акрамя іншага, шмат недамоўленасцяў узнікае па гістарычных тэмах, якія, на першы погляд, павінны аб’ядноўваць нацыі. Усё гэта не толькі ўскладняе палітычныя адносіны, але і перашкаджае развіццю сувязяў паміж інтэлектуаламі, дзеячамі культуры, бізнэсу і навукі.
Так не павінна быць. Не забываючы існуючых праблем, мы павінны імкнуцца шукаць пункты судакранання па агульных для нас пытаннях і праблемах. Пачатак дыялогу і наладжванне супрацоўніцтва на будучыню з’яўляецца галоўнай мэтай першага Грамадскага літоўска-беларускага форума.