Дзеяполе

Думаць Беларусь#1108

​​ З 14 лістапада ў Лятучым універсітэце — майстэрня "Канвенцыя аб культурнай разнастайнасці: кейс Беларусі"

Лятучы ўніверсітэт разам з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі абвяшчаюць набор у майстэрню па даследаванні і ацэнцы стану сферы культуры Беларусі ў рамках Канвенцыі ЮНЕСКА "Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння".

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі, аналітыкі і policy makers у сферы культуры.

Кіраўнікі майстэрні — Таццяна Вадалажская і Андрэй Ягораў.

Заяўкі прымаюцца да 7 лістапада.

Все посты канала