Дзеяполе

Думаць Беларусь#1113

​​ Учора старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч мусіў наведаць Польска-беларускі бізнес-форум у Варшаве, аднак у апошні момант ягоны візіт быў адменены.

Палітолаг Андрэй Ягораў пракаментаваў "Белсату", што зараз адбываецца ў двухбаковых дачыненнях Польшчы і Беларусі:

"Пасля абрання прэзідэнтам Польшчы Анджэя Дуды Варшава вельмі аптымістычна глядзела на перспектывы развіцця стасункаў з афіцыйным Мінскам. Аднак "першы перыяд рамантычнага ўспрымання", сімвалам якога стаў візіт міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага ў Беларусі ў сакавіку 2016 года, скончыўся. Спадзевы Варшавы не апраўдаліся.

Былі спадзевы з пашырэннем польскага тэлевізійнага вяшчання на Беларусь, на вырашэнне праблем з польскай меншасцю ў Беларусі, рэалізацыю пагаднення пра новы памежны рух і г.д. Але ўсе гэтыя надзеі засталіся надзеямі: стасункі Мінска і Варшавы завіслі ў перыядзе, калі ёсць спадзевы, але фактычна нічога не вырашаецца. Цяпер сітуацыя ў двухбаковых стасунках хутчэй прахалодная, але не варожая".

Все посты канала