Дзеяполе

Думаць Беларусь#1189

​​ Расія плануе вярнуць міжнародны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю. І гэта ізноў засведчыла незразумелы статус беларуска-расійскай мяжы, якой нібыта "фактычна няма", а таксама праблемы ва ўзаемаадносінах паміж двума краінамі-хаўруснікамі.

У "памежным канфлікце" Расіі і Беларусі быў і ёсць яскравы палітычны складнік, кажа ў інтэрв’ю "Белсату" дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Дзеянні і Масквы, і Мінска супярэчаць логіцы адзінай эканамічнай прасторы Еўразійскага саюза:

"Калі Беларусь уводзіла бязвізавы рэжым, яна не ўзгадняла гэта з Расіяй, гэтаксама, як і Расія не ўзгадняе сваю замежную палітыку з Беларуссю, хоць у нас і ёсць агульная мытная і памежная прастора", — кажа палітолаг.

Напрыклад, забарона ў Расіі заходніх харчоў. Або чорныя спісы непажаданых у Расіі ўкраінцаў, якіх у выніку затрымліваюць у Беларусі, часам з дэпартацыяй. Еўразійскі эканамічны саюз, які мусіў стварыць агульны рынак, для беларусаў ператварыўся ў абарону расійскіх вытворцаў:

"Гэта стварае праблемы для беларусаў, якія прызвычаіліся да больш якаснай заходняй прадукцыі. А пратэкцыянізм еўразійскага рынку не дазваляе яе купляць. Напрыклад, усе адчулі гэта ў гісторыі з еўрапейскімі аўтамабілямі", — каментуе Андрэй Ягораў.

Все посты канала