9 студзеня, аўторак — пасяджэнне ўніверсітэцкага семінара
Чарговае пасяджэнне ўніверсітэцкага семінара будзе прысвечана абмеркаванню штогадовай зімовай канферэнцыі Лятучага ўніверсітэта.
Падворак, 18.30. Уваход вольны!
Універсітэцкі семінар — гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года, у ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара — аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапаноў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Універсітэта ў Беларусі.
#Лятучы