Дзеяполе

Думаць Беларусь#389

​​ ​​ Кожны з курсаў, якія будуць ісці ў вясновым семестры Лятучага ўніверсітэта , варты асобнага прадстаўлення.

Пачнем з курсаў тых, хто ўпершыню выступае выкладчыкам для супольнасці і слухачоў.

Курс: "Трансфармацыя чалавечага самаразумення ў эпоху біятэхналогій" .

Таццяна Шчытцова прапануе разабраць сутнасць крызісу самаразумення сучаснага чалавека, якая справакавана развіццём біятэхналогій. А таксама паспрабаваць супольна шукаць рашэнні новых маральных праблем.

Тэма будзе прадстаўлена ў межах інтэнсіўнага 2-дзённага варкшопу.

#Лятучы

Все посты канала