У некаторай ступені, сітуацыя з праектам "ВЕДЫ ONLINE" адлюстроўвае адносіны беларускага грамадства да сучаснага стану беларускай адукацыі. Мы, безумоўна, адчуваем неабходнасць змен. І гатовыя рабіць гэтыя змены сваімі рукамі.
Падчас краўдфандынгавага праекта мы сабралі спачатку 100% на 4 унікальныя відэакурсы ад беларускіх інтэлектуалаў і адмыслоўцаў. Потым, у сувязі з хуткім дасягненнем мэты, прапанавалі дадаць яшчэ адзін курс. Але і пасля заканчэння праекта мы працягваем атрымліваць вашую падтрымку.
На сёння праект набраў 147%! Што дазваляе нам запісаць яшчэ адзін — шосты па ліку — курс, і гэтым разам — па эканоміцы.
Дзякуй вам, паважаныя сябры! За вашу актыўную пазіцыю, падтрымку і адказнасць!
Мы з вялікім задавальненнем будзем працягваць нашу працу!
І з радасцю хочам падзяліцца з вамі яшчэ адной добрай навіной, нават трыма добрымі навінамі: на дадзены момант мы ўжо запісалі ажно 3 відэакурсы:
• "Гульня як феномен культуры" (аўтары — Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская);
• "Практычная палітыка: арыентацыя і дзейнасць у свеце палітычнага" (аўтар — Андрэй Ягораў);
• "Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях" (аўтар — Аліна Радачынская).
Таму сачыце за навінамі і абнаўленнямі на Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта !
#Лятучы