Спектакль "ANTI|GONE|" з абноўленым акцёрскім саставам
10 лютага (субота) у мінскім мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура адбудзецца новы паказ з абноўленым акцёрскім саставам дакументальнага спектакля "Anti[gone]" па матывах п'есы "Антыгона" Сафокла.
Новыя героі — маркетолаг Усевалад Круцько, юрыст Антаніна Іванова і сацыёлаг Аксана Шэлест — распавядуць свае гісторыі разам з ужо ўпадабанымі выканаўцамі: кіраўніком PR-агенцтва Раманам Касціцыным, журналісткай Хрысцінай Марчук, дырэктарам выдання Андрэем Аляксандравым, спартсменкай Марынай Калінінай, палітолагам Андрэем Ягоравым і грамадскім актывістам Алесем Кратом. Аб’яднае апавяданні тэкстам п’есы "Антыгона" Сафокла — акторка Дар’я Новік.
Ідэя спектакля ўзнікла на семінары "Каштоўнасці, адказнасць, будучыня" , які праводзіцца па методыцы аспен-семінараў, і ў пастаноўцы задзейнічаныя ўдзельнікі семінараў.
#Аспен #Лятучы