Дзеяполе

Думаць Беларусь#555

Таццяна Вадалажская — пра альбом "Колер Беларусі" — апошнюю працу Міхала Анемпадыстава, сродкі на перавыданне якога зараз збіраюцца праз краўдфандынгавую кампанію :

"У гэтай кнізе Міхал спрабаваў сябе і як даследчык. Адносіўся да гэтага дужа сур'ёзна і закопваўся ў гістарычны і культурны матэрыял.

Але і ў гэтым расповедзе пра колеры тырчаць вушы заўсёднага Міхала, што распавядае бясконцыя гісторыі.

З гэтай нагоды. Вось "мае" топ-5 Міхалавых гісторый:

• Пра сябраў Міхала — Клавса і Каймара

• Пра замежных журналістаў, Бартосіка і паездку ў Віцебск

• Пра стварэнне часопіса "Унія" з Ірынай Дубянецкай

• Пра паездку на Блакітныя вазёры да Ірыны Сухій

• Нізка гісторый пра войска

Іх можна было слухаць бясконца з трымценнем чакаючы знаёмых паваротаў сюжэта".

Все посты канала