Ілюстраваны ўрывак з альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі":
"Ад старажытных часоў і да нашых дзён колькасць колеранайменняў павялічваецца коштам канкрэтызацыі і дакладнай фіксацыі адценняў. На самым пачатку дадатковыя назвы ўзнікаюць дзякуючы новым фарбавальнікам, з’яўленне якіх абумоўлена даступнасцю адпаведных рэчываў у навакольным асяроддзі. Асобна фармуецца тэрміналогія колераў хатніх жывёл, каштоўных камянёў ды металаў. На пэўным этапе кожны колер набывае ўласную эканамічную (кошт фарбавальніка ды працы) і эстэтычную вартасці, прычым другое часцяком наўпрост вынікае з першага.
Колеры пачынаюць дзяліцца на прыгожыя і непрыгожыя, элітныя і шараговыя. Разам з развіццём культуры (гандлёвых адносін, тэхналогій, навукі) геаграфія паходжання прыродных пігментаў пашыраецца, спосабы іх апрацоўкі ўдасканальваюцца, попыт на "колер" (і яго прапанова) павялічваецца. Панятак "колер" становіцца канкрэтным."
Нагадаем, да заканчэння краўдфандынгавай кампаніі па перавыданні альбома засталося 23 дні.
#Лятучы