Дзеяполе

Думаць Беларусь#677

​​ Ілюстраваны ўрывак з альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі":

ЗАЛАТЫ

"Залаты колер прадубляваў і надаў пазітыўную канатацыю колеру жоўтаму, звычайна ігнараванаму, не надта любімаму ў беларускай народнай традыцыі. Як гэта ні падаецца дзіўным сёння, жоўты колер маркіруе аб’екты хтанічнага свету — змеяў, карані, зямлю.

З жоўтым асацыююцца хваробы і смерць, у тым ліку смерць раслін і прыроды праз зжаўценне, зжуханне.

Таму ўсё тое жоўтае, што нясе ў сабе пазітыўны змест, у традыцыйных тэкстах звычайна называецца залатым: залатыя яблыкі і асобны іх гатунак "залаты ранет", залатое зерне, пшаніца, жыта, ніва, бліны, сонца."

Нагадаем, да заканчэння краўдфандынгавай кампаніі па перавыданні альбома засталося 22 дні.

#Лятучы

Все посты канала