Сёння зраніцы ў Ізраілі зноў гучала сірэна, спыняліся людзі, транспарт, спынілася праца...
Дзве хвіліны ізраільцяне стаялі ў маўчанні, аддаючы абавязак памяці шасці мільёнам мужчын, жанчын і дзяцей, забітых нацыстамі і іх памагатымі ў гады Другой сусветнай вайны.
Учора і сёння ў многіх краінах свету праходзілі і праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці ахвяр Халакоста. У Беларусі тэма Халакоста дагэтуль выцеснена за межы шырокага публічнага дыскурсу, нам яшчэ толькі трэба будзе перажыць усё тое мноства праблем і канфліктаў фармавання ўласнай гістарычнай памяці аб гэтай трагедыі, што перажываюць зараз нашыя бліжэйшыя суседзі.
Прапануем узгадаць водгук культурнага антраполага, доктар гуманітарных навук Сцяпана Стурэйкі на кнігу "Сляды Халакоста ў вобразах польскай культуры" (Варшава, 2017):
#Лятучы #Архив