Дзеяполе

Думаць Беларусь#800

​​ 27-31 траўня ў Мінску — Беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова"

Фестываль "Прадмова" — гэта крытычны агляд зробленага на беларускім кніжным рынку за апошнія гады, гэта пляцоўка для камунікацыі паміж усімі ўдзельнікамі кнігавыдавецкага працэсу: выдаўцамі і аўтарамі, рэдактарамі і крытыкамі, ілюстратарамі і дызайнерамі, перакладчыкамі і, безумоўна, чытачамі, зацікаўленымі ў сучаснай і якаснай беларускай інтэлектуальнай кнізе.

На выставе можна будзе ўбачыць прадукцыю выдавецтваў: ARCHE, "Галіяфы", "Зміцер Колас", "Кнігазбор", "Лимариус", "Логвінаў", "Тэхналогія", "Экономпресс", "Янушкевіч" і інш.

Сярод удзельнікаў фестывалю: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Павел Касцюкевіч, Марыя Мартысевіч, Уладзімір Мацкевіч, Барыс Пятровіч, Анка Упала, Андрэй Хадановіч, Юлія Цімафеева, Вольга Шпарага і мн. інш.

Арганізатар фестывалю: Установа культуры "Кніжны офіс".

Партнёры фестывалю: ОК16, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларуская філасофская прастора, "Будзьма беларусамі!", Лятучы ўніверсітэт, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Symbal.by, "Арт-Сядзіба" ды інш.

Все посты канала