27 красавіка ў Мінску — брыфінг па выніках сустрэчы Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты і ўсе зацікаўленыя.
На пытанні адкажуць прадстаўнікі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, запрошаныя да ўдзелу ў сустрэчы Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь, якая мусіць адбыцца ў Мінску 26-27 красавіка:
• Улад Вялічка, генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", старшыня Каардынацыйнага камітэта БНП;
• Ірына Сухій, сябра Рады ГА "Экадом";
• Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі;
• Хрысціна Рыхтэр, дырэктар установы Youth Labour Rights;
• Алег Гулак, РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт".
#Афіша #EaPcivilsociety