Кампанія па выданні новай кнігі Алеся Анціпенкі
Шляхам краўдфандынгу ёсць магчымасць далучыцца да выдання новай кнігі беларускага філосафа Алеся Анціпенкі "Прыпадобніўшыся да насарога".
Гэтая кніга — спроба адказаць на некаторыя важныя пытанні: што ёсць мысленнем і ці ёсць штосьці па-за яго межамі? Што азначае "верыць"? Што такое смерць, і чаму мы яе так баімся? Нарэшце, што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча?
#Афіша #Лятучы