Навіны краўдфандынгавай кампаніі па перавыданні дызайнерскага альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі", якая паспяхова завяршылася 26 красавіка.
Таццяна Вадалажская, аўтар праекта, паведамляе :
Шаноўныя сябры!
Яшчэ раз хачу падзякаваць за вашую падтрымку!
Агулам у нас атрымаласяя зрабіць так, каб наклад кнігі Міхала Анемпадыстава быў 1700 экземпляраў. Гэта вельмі прыемна і важна, бо азначае, што шмат беларусаў будуць мець магчымасць атрымаць гэтую кнігу!
Мы крыху затрымліваемся з друкам. Але тыпаграфія абяцала ўсё зрабіць да 15 чэрвеня. Гэта азначае, што не пазней за 20 чэрвеня (бо кнігі павінны яшчэ даехаць) я змагу пачаць перадаваць вам кнігі.
Моцна выбачаюся за гэтую затрымку. І спадзяюся на разуменне.
Як толькі наклад будзе ў Мінску, адразу звяжуся з вамі і паклічу на сустрэчу.
З павагай і ўдзячнасцю, Таццяна.