29 траўня ў Мінску — сустрэча па тэме: "Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё"
Остарбайтарамі была вялікая колькасць людзей, якія былі вывезеныя з Беларусі ў Германію на прымусовыя працы. Яны не былі злачынцамі, не выступалі супраць савецкай улады. Аднак, сталі ізгоямі ў паваенным Савецкім Саюзе. У большасці выпадкаў афіцыйная прапаганда расцэньвала іх не як ахвяр вайны, а як памагатых гітлераўскай Германіі.
Гэтыя людзі маўчалі больш за 70 гадоў і толькі цяпер яны расказалі пра сваё няпростае жыццё. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма "Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё", які быў створаны на падставе матэрыялаў экспедыцый Беларускага архіва вуснай гісторыі. Гэта ўнікальныя гісторыі рэальных людзей, якія дазваляюць кожнаму гледачу скласці сваё меркаванне пра прымусовую працу ў гады Другой сусветнай вайны і лёсы былых нявольнікаў. Фільм ужо быў паказаны ў Германіі і Гродна, у Мінску ён будзе дэманстравацца ўпершыню.
Пасля паказу фільма адбудзецца дыскусія з удзелам каардынатара праекта "Беларускія остарбайтары" гісторыкам Андрэем Мастыкам. Ён раскажа пра гэты праект і прачытае невялікую лекцыю пра остарбайтараў.