Дзеяполе

Думаць Беларусь#935

​​ 27 траўня ў межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" філосаф і багаслоў Ірына Дубянецкая выступіла з лекцыяй "Беларуская Біблія Францішка Скарыны і пачатак беларускай інтэлектуальнай традыцыі", відэазапіс якой прапануем да вашай увагі.

Друкаваныя пераклады Бібліі XVI і пазнейшых стагоддзяў зрабілі велізарны ўплыў на развіццё нацыянальнага мыслення ў еўрапейскіх краінах. Францішак Скарына быў сярод тых, хто пракладаў дарогу да новага асэнсавання многіх рэалій чалавечага жыцця, матывацый і выбараў, да разумення ўзаемадачыненняў паміж сакральнай традыцыяй і патрабаваннямі сучаснасці.

У сваёй краіне Скарынава думка і справа апярэдзілі натуральныя працэсы развіцця культурнай ды інтэлектуальнай прасторы на добрую палову стагоддзя. Магчыма таму ягоны даробак не знайшоў адпаведнага водгуку. Аднак менавіта Скарына даў штуршок да абуджэння мыслення ў краіне і задаў яму надзвычай высокі ўзровень.

Цяпер, праз 500 гадоў, ясней відаць і значнасць працы Скрыны для беларускага інтэлектуальнага досведу ўвогуле, і роля біблійных перакладаў на фармаванне беларускага інтэлектуальнага поля ў прыватнасці.

Глядзіце відэазапіс лекцыі

Все посты канала