Дзеяполе

Думаць Беларусь#942

Ігар Кулікоў, паэт, перакладчык, мовавед, знаўца санскрыту, абвясціў набор новых груп жадаючых вывучаць санскрыт.

Што гэта і як?

1. Заняткі пачнуцца з 1-га верасня, будуць праводзіцца як на беларускай, так і на рускай мовах, як правіла, раз на тыдзень. Працягласць аднаго занятку вар'іруецца ад 1 да 2 гадзін (плата — пазаняткавая, не пагадзінавая). Заняткі будуць праходзіць у агульназручным для выкладчыка і вучняў месцы (або ў выкладчыка дома, або ў вучняў дома, або ў трэцім памяшканні). Таксама можа быць разгледжана магчымасць аддаленага навучання.

2. Курс складаецца з двух частак: уводзін (25 заняткаў) і асноўнай часткі (140 заняткаў). Уводзіны выбудоўваюць граматычны каркас мовы і даюць вучню магчымасць самастойна арыентавацца ў іншых падручніках санскрыту, а таксама чытаць нескладаныя тэксты са слоўнікам.

3. Курс пабудаваны на аснове арыгінальнай санскрыцкай граматыкі настаўніка Пáніні. Цягам навучаньня вучні змогуць пазнаёміцца з арыгінальным санскрыцкім мовазнаўствам, санскрыцкімі слоўнікамі і агульнай інфармацыяй пра санскрыцкую літаратуру, а таксама вывучыць некаторыя вядомыя мантры.

4. Уводны занятак — бясплатны.

Все посты канала