Самавызначэнне беларускага інтэлектуала
На мінулым тыдні ў межах фестываля "Прадмова" адбылася дыскусія, прысвечаная інтэлектуальнай літаратуры .
Адное з асноўных пытанняў, якое паўстала на самым пачатку размовы, і так і засталося дыскусійным, тычылася не літаратуры, а постаці інтэлектуала. Хто такі інтэлектуал, як вызначыць інтэлектуальную дзейнасць, ці захоўваецца роля інтэлектуалаў сёння — удзельнікі дыскусіі зноў і зноў вярталіся да гэтай тэмы.
З гэтай нагоды рэдакцыя сайта Лятучага ўніверсітэта прапануе ўзгадаць тэкст беларускага філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, напісаны яшчэ ў 2006 годзе, прысвечаны аналізу катэгорыі і самавызначэнню інтэлектуала ў беларускай прасторы.